RATING ALL.BY

     

     

Лидер продаж

 

Рублеўская, Л. Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Цена 13 р. 82 к.

 

Рублеўская, Л. Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Рублеўская, Л. Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата : раман прыгодніцкі і фантасмагарычны — Минск : Звязда, 2017. — 368 с. : ил. — ISBN 978-985-575-125-1 : 13 р. 82 к.
Серыя “раманаў прыгодніцкіх і фантасмагарычных” вядомай беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай знаёміць чытачоў з захапляльнымі прыгодамі шляхціца Пранціша Вырвіча і яго вернага спадарожніка доктара Баўтрамея Лёдніка. Падзеі ў творах адбываюцца ў XVIII стагоддзі – у эпоху авантурыстаў і алхімікаў, рыцараў і чароўных дам, палацавых інтрыгаў і крывавых войнаў. У першых трох частках галоўным героям давялося пабываць у сутарэннях Слуцка, Менска і Полацка, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, ажывіць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіць сапраўднага цмока, зарабіць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе, разблытаць магнацкія інтрыгі вакол трона Рэчы Паспалітай, адправіцца ў падарожжа разам з чорным магам… У чацвёртай кнізе цыкла Пранціш Вырвіч і Баўтрамей Лёднік трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. Доктара ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды. Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сіл, то на другі. Іх чакае сустрэча з егіпецкай прынцэсай, вандроўка ў вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, спроба разгадаць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Жывая мова, непаўторная атмасфера эпохі “плашча і кінжала”, неверагодныя павароты сюжэта – вы і самі не заўважыце, як станеце падарожнічаць разам са шляхціцам і доктарам.